Перайсці да зместу

Эжэн Марэн Лабіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эжэн Лабіш
фр.: Eugène-Marin Labiche
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 мая 1815(1815-05-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1888(1888-01-23)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, журналіст, пісьменнік
Гады творчасці 1837—1888
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Бібліяграфія
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эжэн Марэн Лабіш (фр.: Eugène-Marin Labiche; 5 мая 1815, Парыж — 23 студзеня 1888, там жа) — французскі празаік-раманіст, журналіст і драматург, член Французскай акадэміі.

Пачаў літаратурную кар’еру, апублікаваўшы першыя навелы ў невялікіх парыжскіх літаратурных часопісах, у рэдакцыі пазнаёміўся з іншымі маладымі літаратарамі, у тым ліку з Агюстам Лефранкам і Марк-Мішэлем. Маладыя пісьменнікі вырашылі аб’яднацца пад адным псеўданімам і стаць драматургамі. Быў прыдуманы гучны псеўданім Поль Дандрэ, пад якім напісана некалькі вадэвіляў, якія мелі поспех на французскай сцэне. Аднак доўга гэтая літаратурная асацыяцыя не праіснавала, неўзабаве кожны з траіх яе членаў пачаў працаваць самастойна.

Эжэн Лабіш — член Французскай акадэміі, дэбютаваў раманам «La Clef des Champs» (1838). Напісаў каля сотні п’ес. Большасць камедый, фарсаў і вадэвіляў Лабіша былі напісаныя ў супрацоўніцтве з іншымі драматургамі — Т. Бар’ерам, Клервілем, Э. Гандзінэ, Аж’е, Ф. Жылем і інш; іх поўны збор было выдадзены ў 1878—1879 гадах.

Зноскі

  1. а б Itaú Cultural Eugène Labiche // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eugene-Marin Labiche // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  5. а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 31 мая 2022.
  6. http://www.lycee-condorcet-paris.fr/histoire-lycee/
  7. https://www.ac-paris.fr/serail/jcms/s2_1622756/fr/les-personnes-celebres-issues-de-chaptal